МЧС паведамляе

Дата: 8 ноября 2021 в 22:29
89 просмотров

Курэнне – не толькі шкодная звычка, але і прычына гібелі людзей на пажарах!

Адной з самых распаўсюджаных шкодных звычак з'яўляецца курэнне. Людзі паляць і падчас адпачынку, і на працы, і за рулём аўтамабіля. Часта бестурботна кінуты недакурак становіцца прычынай пажару. Па віне такой бестурботнасці адбываюцца узгарання палёў і лясоў, пажары дамоў, кватэр і прадпрыемстваў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – так гучыць прычына пажару ў зводках МНС. У 2021 годзе на тэрыторыі раёна па гэтай прычыне загінула 5 чалавек, усе яны, згодна з судова-медыцынскай экспертызе, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Для таго каб пазбегнуць траплення у такія зводкі Рагачоўскі РАНС нагадвае важныя правілы пажарнай бяспекі:

– нельга выкідваць непагашаныя цыгарэты з вокнаў або балконаў;

– нельга курыць у ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі выпілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць, калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля;

– не варта ў якасці попельніцы выкарыстоўваць папяровыя пакуначкі, скрынкі ад запалак або пачкі ад цыгарэт;

– неабходна сачыць за тым, каб запалкі або цыгарэты не траплялі ў рукі маленькім дзецям;

– нельга выкідваць незатушаныя недакуркі з вокнаў аўтамабіля.

Пажар з-за неасцярожнасці пры курэнні – гэта зусім не сляпая выпадковасць, а вынік прамога дзеяння чалавека.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.