Акцыя "Чысты двор"

Дата: 5 апреля 2019 в 12:32, Обновлено 5 апреля 2019 в 13:01
482 просмотра

04.04.2019 вучні старэйшых класаў разам з намеснікам дырэктара па ВР і педагогам арганізатарам прынялі ўдзел у акцыі "Чысты двор"

11 вучняў нашай школы з 8 па 11 клас за дзве гадзіны зрабілі вельмі карысную справу. Яны сабралі 11 мяшкоў мусара на вуліцах роднай вёскі. Збіралі пластык, бутэлькі, паперу - усё тое што жыхары і госці нашай вёскі ,нажаль, вельмі часта, кідаюць прама на зямлю. Падчас збору і навядзення чысціні на родных вуліцах, вучні самі для сябе вызначылі, што больш ніколі не кінуць на зямлю смецце, а абавязкова аднясуць яго да сметніку. Прайшоўшы цэнтральную вуліцу і вуліцу Пралетарскую вучні скончылі сваю справу якраз за дзве гадзіны. Затым усе мяшкі былі звезены да КЖЭУП "Рагачоў", што знаходзіцца на тэрыторыі нашай вёскі. 

За  дапамогу ў навядзенні парадку на зямлі, дзецям падзякаваў старшыня савету Даўгалёў Сяргей Віктаравіч. Ён пачаставаў дзяцей салодкімі пачастункамі і выказаў задавальненне , што ў школе ёсць такія працавітыя і неабыякавыя да роднай старонкі вучні. ФОТАЗДЫМКІ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.