З Днём Маці!

Дата: 14 октября 2020 в 16:52
123 просмотра

Паважаныя жанчыны! Дарагія матулі!

Ад імя Балатнянскай сярэдняй школы прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды самага светлага свята – Дня маці!

Гэта свята, напоўненае пяшчотай, любоўю і самымі цёплымі і шчырымі эмоцыямі і пачуццямі.

Мама – гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мы абавязаны сваім матулям галоўным святым дарам – жыццём. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта маці больш, чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае, калі здараецца няўдача, перажывае глыбока і шчыра за кожны наш крок на жыццёвым шляху.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень выказваем шматдзетным мамам і жанчынам, якія сталі маці дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Нізкі паклон усім матулям за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а вашы дзеці радуюць сваімі поспехамі, шчодра дораць вам сваю пяшчоту!

Ад усёй душы жадаем усім мамам нашай краіны – зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, – моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.