З сардэчнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю за карпатлівую працу шлём Вам віншавальныя словы з нагоды прафесійнага свята - Дня настаўніка!

Дата: 4 октября 2019 в 09:58, Обновлено 4 октября 2019 в 10:22
368 просмотров

Паважаныя калегі!
Наша прафесія - самая важная, самая патрэбная. Яна асветлена найгалоўнейшай каштоўнасцю, што мае грамадства ў любой краіне, - клопатам пра сваіх навучэнцаў, будучых грамадзян, якія стануць з цягам часу поруч з намі.

Жадаем вам моцнага здароўя, жыццёвай утульнасці, шчаслівага сямейнага ўладкавання. Будзьце строгімі і спагадлівымі, мудрымі і справядлівымі, перакананымі заўзятарамі сваёй прафесіі. Няхай светлыя промні Вашых добрых і справядлівых вачэй вернуцца Вам шчаслівымі імгненнямі шчырага задавальнення ад настаўніцкай працы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.